Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 кастрычніка 2022, 12:57

Мінадукацыі вызначыла парадак і тэрміны падачы дакументаў у ВНУ для мэтавай падрыхтоўкі

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зацверджана інструкцыя аб парадку і тэрмінах падачы дакументаў для ўдзелу абітурыентаў у конкурсе, правядзення ўступнага іспыту і залічэння абітурыентаў для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства адукацыі ад 17 жніўня 2022 года нумар 268, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Дакументам удакладняецца, што арганізацыя і правядзенне прыёму дакументаў, уступнага іспыту ў ВНУ і фарміраванне на конкурснай аснове кантынгенту студэнтаў дзённай формы атрымання вышэйшай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з палажэннем аб прыёмнай камісіі ўстановы вышэйшай адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі ад 23 сакавіка 2006 года нумар 23.

Падаць дакументы абітурыенты, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі (выключэнне - асобныя спецыяльнасці, што вызначаюцца Міністэрствам адукацыі), могуць з 3 па 8 чэрвеня. Уступны іспыт для іх пройдзе з 4 па 10 чэрвеня. Залічэнне адбудзецца па 13 чэрвеня.

Пералік неабходных для падачы дакументаў устаноўлены правіламі прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі, зацверджанымі ўказам Прэзідэнта Беларусі ад 27 студзеня 2022 года нумар 23. Пры гэтым удакладняецца, што рэкамендацыя педагагічнага савета ўстановы адукацыі падаецца па ўстаноўленай форме. Акрамя таго, абітурыенты, якія навучаюцца ў 11-м класе ўстановы, што рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ў год паступлення ў ВНУ, падаюць дакумент аб адукацыі ў прыёмную камісію не пазней за 12 чэрвеня. У выпадку невыканання гэтага патрабавання дакументы вяртаюцца абітурыенту ў дзесяцідзённы тэрмін з даты заканчэння тэрміну залічэння.

Абітурыенты, якія паступаюць на мэтавую падрыхтоўку ў ВНУ, здаюць адзін унутраны ўступны іспыт па вучэбным прадмеце, што вызначаны прадметам першага профільнага іспыту. Для гэтага ВНУ распрацоўвае заданні (пытанні) з улікам зместу навучальных праграм па вучэбных прадметах, якія з'яўляюцца профільнымі іспытамі, на аснове адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі. Форму правядзення профільных іспытаў па вучэбным прадмеце "Літаратура (руская, беларуская)" і дысцыплінах "Творчасць", "Фізічная культура і спорт" вызначае ўстанова вышэйшай адукацыі.

Дадатковы набор ажыццяўляецца на месцы, вызначаныя кантрольнымі лічбамі прыёму на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, якія засталіся пасля залічэння абітурыентаў вакантнымі. Тэрміны і ўмовы яго правядзення вызначае Міністэрства адукацыі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі