17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі правядзе прававы маніторынг інструкцыі аб парадку правядзення рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Такая інфармацыя размешчана на сайце міністэрства, паведамляе БЕЛТА.
Маніторынг правядуць з 19 красавіка па 1 ліпеня. Прапановы грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, юрыдычных асоб па карэкціроўцы пастановы ад 20 лістапада 2003 года нумар 73, якой зацверджана гэта інструкцыя, можна накіраваць на электронны адрас kudoyarova@minedu.unibel.by да 10 мая.
Раней пры арганізацыі рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі былі выяўлены парушэнні. Цяпер праводзіцца аналіз падагульняючых матэрыялаў рэспубліканскай алімпіяды па ўсіх вучэбных прадметах, а таксама ананімнае анкетаванне ўсіх яе ўдзельнікаў.
Як паведамлялася, Мінадукацыі вырашыла змяніць механізм падрыхтоўкі і правядзення алімпіяды. За аснову ўзяты прынцып падрыхтоўкі заданняў да цэнтралізаванага тэсціравання. Пры гэтым будзе захаваны творчы характар заданняў з улікам вопыту міжнародных алімпіяд. Ужо ў наступным навучальным годзе рэспубліканская алімпіяда пройдзе па новых правілах.-0-