Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 красавіка 2021, 18:45

Мінабароны выдзеліла транспарт для падвозу пітной вады ў раёны Мінска

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства абароны выдзеліла транспарт для падвозу пітной вады ў раёны Мінска, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Цяпер задзейнічаны 16 аўтамабільных цыстэрнаў з 12 воінскіх часцей. Яны забяспечваюць падвоз больш як 97 т пітной вады жыхарам сталіцы, у школы, дзіцячыя сады, іншыя ўстановы.

Аўтацыстэрны курсіруюць з ночы і на працягу ўсяго дня. Падвоз вады прадоўжыцца, пакуль у гэтым будзе неабходнасць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі