Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 снежня 2022, 15:57

Мінабароны: С-300 была збіта войскамі ППА Беларусі

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў раёне 10 гадзін сіламі войскаў проціпаветранай абароны была збіта паветраная цэль, паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Яе абломкі знойдзены на сельскагаспадарчым полі ў раёне вёскі Гарбаха Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У ходзе праверачных мерапрыемстваў папярэдне ўстаноўлена, што абломкі належаць зенітнай кіруемай ракеце С-300, выпушчанай з тэрыторыі Украіны.

Падрабязныя дэталі здарэння ваеннае ведамства паведаміць у бліжэйшы час.-0-

Скрыншоты з відэа

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі