Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 сакавіка 2024, 16:20

Міклашэвіч: неабходна прадоўжыць канстытуцыйнае развіццё

Пётр Міклашэвіч
Пётр Міклашэвіч
15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераемнасць канстытуцыйнага развіцця - залог устойлівасці і бяспекі дзяржавы. Важнасць гэтага адзначыў старшыня Канстытуцыйнага Суда Пётр Міклашэвіч на прымеркаванай да 30-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сустрэчы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Яго выступленне датычылася дзейнасці Канстытуцыйнага Суда па абароне канстытуцыйных каштоўнасцей. "Сучасная беларуская дзяржаўнасць развіваецца на прынятай 15 сакавіка 1994 года Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з далейшымі змяненнямі, заснаванай на сучаснай дактрыне канстытуцыйнага будаўніцтва, нацыянальных дзяржаўна-прававых традыцыях, агульнасусветных стандартах у галіне правоў чалавека", - сказаў ён.

Пётр Міклашэвіч падкрэсліў: "Мінулы 30-гадовы перыяд пацвярджае імкненне народа Беларусі на канстытуцыйных палажэннях забяспечваць грамадзянскую згоду, непахісныя асновы народаўладдзя, рэальна замацоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, мэтанакіравана і паслядоўна фарміраваць дэмакратычную, сацыяльную, прававую дзяржаву для народа, заснаваную на роўнасці, справядлівасці і патрыятызме".

Ён звярнуў увагу на важнасць прыняцця абноўленай Канстытуцыі на рэспубліканскім рэферэндуме ў 2022 годзе.

"Можна з упэўненасцю канстатаваць, што змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю грунтуюцца на нацыянальных канстытуцыйна-прававых традыцыях, сфарміраванай сістэме каштоўнасцей, гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны, улічваюць аб'ектыўныя патрэбнасці грамадства, адпавядаюць стратэгічным мэтам і задачам дзяржавы", - падкрэсліў старшыня Канстытуцыйнага Суда.
Ён таксама прадоўжыў: "У сучасных умовах пераемнасць канстытуцыйнага развіцця - залог устойлівасці і бяспекі дзяржавы, захаванне нацыянальных традыцыйных каштоўнасцей і самабытнасці беларускага народа".

"Думаю, што цяпер неабходна прадоўжыць канстытуцыйнае развіццё", - сказаў Пётр Міклашэвіч.

Старшыня Канстытуцыйнага Суда ўручыў кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку падарачны экзэмпляр Навукова-практычнага каментарыя да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Гэты дакумент падрыхаваны ў выкананне даручэння Прэзідэнта ад 1 красавіка 2022 года калектывам аўтараў з высокакваліфікаваных юрыстаў для растлумачэння канстытуцыйна-прававога сэнсу і зместу канстытуцыйных прынцыпаў і норм, правільнага разумення і няўхільнага выканання Канстытуцыі.
"Калектывам аўтараў праведзена значная работа, каб з захаваннем юрыдычнай дакладнасці, у даступнай форуме растлумачыць канстытуцыйныя палажэнні, па якіх функцыянуе дзяржава, жыве і развіваецца наша грамадства, усе грамадзяне краіны", - расказаў Пётр Міклашэвіч.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым адзначыў: "Калі б мы ўсе і заўсёды па ўсіх напрамках так выконвалі даручэнні Прэзідэнта, мы багацейшымі былі б у два разы. Але ліха бяда пачатак. Будзем лічыць, што нашы вучоныя, практыкі, суддзі Канстытуцыйнага Суда з'яўляюцца прыкладам для ўсіх дзяржслужачых. Калі шчыра, я паглядзеў ужо ўважліва на гэты важны дакумент, прачытаў і зразумеў, што ў нейкай ступені гэта ўсё прайшло праз сэрца - гэтак жа, як і ва ўсіх, хто працаваў над змяненнямі і дапаўненнямі нашай Канстытуцыі".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі