Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 снежня 2021, 11:07

Меркаванне: у глушы польскіх лясоў, далей ад вачэй журналістаў чыняцца сапраўдныя жахі

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Польскія ваеннаслужачыя без усялякага сораму, дзейнічаючы зусім беспакарана, забіваюць людзей. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў член Савета Рэспублікі Фелікс Яшкоў.

"Словы польскага ваеннаслужачага Эміля Чэчкі, сказаныя ім у час інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", выклікаюць шок. Тое, што тварылі польскія службы ў адносінах да бежанцаў паблізу беларускага пункта пропуску "Брузгі", аказваецца, "кветачкі". Сапраўдныя жахі чыняцца ў глушы польскіх лясоў, далей ад вачэй журналістаў. Польскія ваеннаслужачыя без усялякага сораму, дзейнічаючы зусім беспакарана, у прамым сэнсе слова забіваюць людзей. Дэзерцірства з польскай арміі Эміля Чэчкі вытлумачальна. Глядзець на тое, што адбываецца і нехаця, з прычыны атрыманых загадаў, удзельнічаць у злачыннай дзейнасці чалавеку, у якога ёсць пачуццё спачування, пачуццё гуманізму, нельга. Трэба быць чэрствым, бяздушным, жорсткім і абыякавым, абсалютна амаральным, каб забіць безабароннага чалавека. Тыя польскія ваенныя, хто так паступаюць, недастойны называцца людзьмі", - сказаў сенатар.

Паводле яго слоў, Польшча дзейнічае неканструктыўна, адмаўляючы відавочнае. "Словы свайго ваеннаслужачага называе "поўным глупствам", сцвярджаючы, што ім маніпулююць беларускія СМІ, спрабуе прадставіць яго ў нявыгадным святле. Але не давяраць словам польскага ваеннаслужачага няма падстаў. Відавочна, што проста так чалавек не будзе бегчы са сваёй краіны і прасіць палітычнага прыстанішча ў суседняй. На такія рашучыя дзеянні чалавека могуць падштурхнуць толькі важкія прычыны, якія ў Эміля Чэчкі сапраўды ёсць. Аператыўны камандуючы відамі польскіх узброеных сіл генерал Томаш Пятроўскі заявіў, што ўзброеныя сілы Польшчы будуць дабівацца, каб Чэчка панёс адказнасць за дэзерцірства. Гісторыя дае нам уяўленне аб метадах расправы, характэрных для польскай улады", - адзначыў Фелікс Яшкоў.

Сенатар падкрэсліў, што ваеннае камандаванне Польшчы запанікавала. "Яны ўжо не ведаюць, як дзейнічаць. У пачатку напружанай сітуацыі яны адмоўчваліся, а цяпер перайшлі на агрэсіўныя абвінавачанні, мабыць, мяркуючы, што ў існуючай сітуацыі лепшая абарона - гэта нападзенне. Можа, Польшчы пара падумаць над тым, як яна выглядае збоку?" - задаецца пытаннем Фелікс Яшкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі