16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маразы да 28 градусаў чакаюцца ў Беларусі 17 студзеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Месцамі шэрань, на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 2-7 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 17-24 градусы марозу, месцамі - мінус 25-28, па захадзе - мінус 12-16. Днём будзе 10-16 градусаў ніжэй за нуль, па захадзе - мінус 7-9.-0-