25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акцыя "Марафон адзінства" ахопіць 13 гарадоў, але пералік можа быць пашыраны. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі, прысвечанай рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Марафон адзінства", расказала кіраўнік рабочай групы па падрыхтоўцы акцыі "Марафон адзінства" Ганна Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Калі гаварыць пра гарады, то на гэты момант плануецца ахапіць 13 гарадоў: Брэст, Баранавічы, Пінск, Ліда, Гродна, Салігорск, Гомель, Жлобін, Маладзечна, Бабруйск, Магілёў, Віцебск і Орша. Гэтыя гарады выбіраліся невыпадкова. Там ёсць магчымасць паказаць і прэзентаваць маштабную праграму. Магчыма, гэта і вызначыла выбар гарадоў", - сказала Ганна Лукашэнка.

Тым не менш, адзначыла Ганна Лукашэнка, пералік гарадоў, у якія прыедзе акцыя "Марафон адзінства", можа быць пашыраны. "Гэта пытанне пакуль застаецца адкрытым. Акцыя ў нас плануецца даволі даўгачасная, і ёсць меркаванне, што пералік гарадоў можа быць пашыраны", - падкрэсліла яна.-0-
Фота Максіма Гучака