ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 20 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 жніўня 2019, 11:12

Маладзёжны форум па дасягненні МУР у Беларусі пройдзе ў "Зубраняці"

Фота з архіва
Фота з архіва

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Форум "Інавацыі падлеткаў і моладзі для дасягнення Мэт устойлівага развіцця" збярэ 14-15 жніўня ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" 150 падлеткаў ва ўзросце 14-16 гадоў з усёй Беларусі, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Удзельнікі падзеляцца на 17 каманд, у якіх ім трэба будзе працаваць з адной з МУР на працягу ўсяго форуму. Вынікам для кожнай з іх стане ідэя праекта, накіраванага на дасягненне адпаведнай мэты. Гэта будуць праекты па тэматыцы аховы прыроды, гендарнай роўнасці, якаснай адукацыі, здаровага ладу жыцця, змяншэння няроўнасці і захавання правоў людзей з інваліднасцю і інш. Ідэі прэзентуюць экспертам - Нацыянальнаму каардынатару па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, Пастаяннаму каардынатару ААН у Беларусі, кіраўнікам ЮНІСЕФ, ПРААН і ЮНФПА ў Беларусі, прадстаўнікам міністэрстваў замежных спраў і адукацыі.

Важным складнікам форуму стане яго адукацыйны кампанент, які арганізатары забяспечаць у ходзе трох секцый пад назвамі "Ведай!", "Абмяркоўвай!" і "Дзейнічай!". Таксама адбудзецца круглы стол, на якім маладзёжныя паслы МУР прадставяць свае прапановы па ўключэнні моладзі ў дасягненне Мэт.

Галоўныя задачы форуму - умацаванне патэнцыялу падлеткаў і моладзі, павышэнне іх ведаў і разумення МУР, развіццё лідарскіх якасцей для паспяховага дасягнення глабальных мэт. Усё гэта дапаможа больш актыўна выкарыстоўваць патэнцыял інавацый, творчасць і энергію маладых людзей у пошуку рашэнняў для рэагавання на сучасныя выклікі ў краіне, рэгіёне і свеце.

Маштабная падзея прымеркавана да Міжнароднага дня моладзі (12 жніўня) і 50-гадовага юбілею НДЦ "Зубраня".

Форум праводзіцца ў час рэалізацыі праекта ПРААН/ЮНІСЕФ/ЮНФПА "Падтрымка функцыянавання архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэт устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі