Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 сакавіка 2020, 20:08

Макей: спадзяёмся, што беларусам дазволяць перамяшчацца транзітам па Расіі на любым транспарце

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі разлічваюць, што яе грамадзянам дазволяць перамяшчацца транзітам па Расіі з выкарыстаннем любых відаў транспарту. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Спадзяёмся, што будзе прынята выразнае і канкрэтнае рашэнне, якое дазволіць беларускім грамадзянам вярнуцца на радзіму з далёкіх краін, куды яны выехалі па лініі расійскіх тураператараў. Таксама спадзяёмся, што беларускім грамадзянам будзе дазволена транзітам перамяшчацца па тэрыторыі Расіі з выкарыстаннем усіх відаў транспарту", - сказаў міністр.

Ён адзначыў, што гэта будзе адпавядаць палажэнням Саюзнай дзяржавы і адпаведным пагадненням аб роўных правах грамадзян Беларусі і Расіі.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, пры вырашэнні пытанняў аб вяртанні беларусаў праз расійскую тэрыторыю Міністэрства замежных спраў і іншыя дзяржаўныя структуры знаходзяцца ў цесным узаемадзеянні з расійскімі партнёрамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі