Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 мая 2022, 19:27

Луцкі: "Беларуская думка" з'яўляецца лідарам палітычнай і грамадскай думкі

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Беларуская думка" з'яўляецца лідарам палітычнай і грамадскай думкі. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі на мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю часопіса "Беларуская думка", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"100-гадовы юбілей - гэта не проста так. Выданне ўсе гэтыя гады было лідарам палітычнай, грамадскай думкі. Яно пазіцыянавалася як грамадска-палітычнае, навуковае выданне і сёння захоўвае свае 100-гадовыя традыцыі. Але час мяняецца, і мы бачым, што за гэты перыяд часопіс змяніў некалькі разоў сваю назву, ён адпавядаў часу, і павінен сказаць, што сёння ўжо змест і формы таксама павінны абнаўляцца. Інтэрнэт-тэхналогіі інфармацыйнага проціборства на ўсю моц прымяняюцца да Рэспублікі Беларусь, таму і "Беларуская думка" павінна адпавядаць рэаліям часу", - сказаў Ігар Луцкі.

Паводле яго слоў, слаўная гісторыя часопіса актуальная цяпер як ніколі. "Я сам у сваёй рабоце выкарыстоўваю матэрыялы, артыкулы, якія публікаваліся ў часопісе 10-15 гадоў таму. Матэрыялы датычыліся генацыду беларускага народа, беларускай нацыянальнай ідэі. Калі падняць падшыўкі "Беларускай думкі", то, вядома ж, пытанні практычна заўсёды адны і тыя ж вырашаюцца людзьмі, проста яны асучасніваюцца, - адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі. - Пазіцыя часопіса заўсёды была прадзяржаўнай, заўсёды была выразнай і зразумелай. Мне падабаюцца аўтары, якія публікуюцца ў гэтым выданні. І гэта не толькі знакамітыя эксперты, але і тыя, хто ідзе на абарону дысертацый. Таму заўсёды цікавіўся часопісам "Беларуская думка", у мяне на рабочым стале ёсць шмат яго матэрыялаў".

"Беларуская думка" - гэта выданне экспертнай супольнасці, я так сказаў бы. Але сёння трэба крыху мяняць форму ўздзеяння. Для аўтараў, якія публікуюцца ў гэтым выданні, было б нядрэнна зрабіць відэаблогі. Там ёсць чым насыціцца нават простаму чалавеку. Гэта добры часопіс", - дапоўніў Ігар Луцкі.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі зачытаў таксама віншаванне Прэзідэнта да 100-гадовага юбілею часопіса "Беларуская думка".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі