Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 студзеня 2019, 17:41

Людзям з хранічнымі захворваннямі не варта акунацца ў палонку - медык

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны пазаштатны камбустыёлаг Міністэрства аховы здароўя Аляксей Часнойць звярнуў увагу, што зімовае купанне проціпаказана людзям з вострымі хранічнымі захворваннямі ў стадыі абвастрэння, паведамляе БЕЛТА.

Не рэкамендуецца таксама акунацца ў палонку людзям пажылога ўзросту і дзецям. Яны больш схільныя да халадовай траўмы, пераахаладжэння і абмарожання. Значную ролю ў прафілактыцы адыгрывае пепярэдняя падрыхтоўка, інакш кажучы загартоўванне. Акрамя таго, за некалькі гадзін да акунання трэба добра паесці. Важна размяць свае мышцы, зрабіць нейкія фізічныя практыкаванні.

Акунанне ў ледзяную палонку звязана з вялікім стрэсам для арганізма, таму варта разважліва ацаніць свае сілы. Пры акунанні не варта забірацца пад ваду з галавой - сасуды галаўнога мозгу наўрад ці гатовы да такога шоку. Шок ад холаду - рэальная з'ява і праблема, якая ўзнікае з-за імклівай страты тэмпературы цела. Разам з тым не бойцеся і адразу заходзьце ў ваду на патрэбную глыбіню, але лепш не плавайце, бо з-за холаду і так з'яўляецца пачашчанае сэрцабіццё. У цэлым у палонцы непажадана знаходзіцца больш за 1 мінуту.

Затым трэба выцерціся махровым ручніком, надзець сухое цёплае адзенне і сагрэцца, выпіўшы гарачую гарбату. Гэта вельмі добра адновіць тэмпературу ў ахалоджаным целе. Аляксей Часнойць падкрэсліў, што неабходна поўнасцю адмовіцца ад ужывання спіртных напіткаў. Уяўнае адчуванне цяпла, якое дае алкаголь, праходзіць на працягу 15-20 мінут і потым толькі ўзмацняе працэсы ахаладжэння арганізма.

Першыя прыкметы таго, што арганізм знаходзіцца ў стане шоку, - дрыжыкі, пасінелыя скура, губы, балючыя пальцы рук і ног. Калі ўсё гэта праяўлена ў лёгкай ступені, дапаможа фізкультура. На месцах купання будуць дзяжурыць медыцынскія брыгады, да якіх можна звярнуцца пры пагаршэнні стану.

Купанне дзяцей павінна праходзіць толькі пад наглядам бацькоў або дарослых. Заходзіць за спецыяльныя агароджы, прыводзіць з сабой жывёл і скакаць з натоўпам сяброў на краі праталіны забаронена.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі