28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асноўным напрамкам дзейнасці беларускіх загранустаноў у сучасных умовах прысвечаны штогадовы семінар кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь, які праходзіць у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Вучэбна-практычны тыдзень 28 ліпеня адкрылі міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў і рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі Ігар Бузоўскі. Праграмай семінара прадугледжаны шырокі спектр мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне каардынацыі знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці загранустаноў, а таксама абмеркаванне актуальных выклікаў і задач, якія стаяць перад дыпламатычнай службай Беларусі ў сучасных умовах.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца пытанням лічбавай трансфармацыі знешнепалітычнай работы, у тым ліку прымяненню тэхналогій штучнага інтэлекту ў міжнародных адносінах і камунікацыях. Запланаваны спецыялізаваныя інтэнсівы з удзелам профільных экспертаў. Важным элементам семінара стане наведванне ААТ "БЕЛАЗ" - аднаго з вядучых прамысловых прадпрыемстваў краіны, дзе ўдзельнікі азнаёмяцца з патэнцыялам беларускага машынабудавання, экспартнымі магчымасцямі і перспектывамі тэхналагічнага супрацоўніцтва.

Семінар уключае ў сябе і грамадска значныя мерапрыемствы ў год 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, напрыклад, удзел дыпламатаў у цырымоніі ўскладання кветак да манумента Перамогі.
Праграма тыдня таксама прадугледжвае правядзенне практычных лекцый, рабочых сустрэч з прадстаўнікамі міністэрстваў, ведамстваў і дзелавых колаў, удзел у круглым стале па пытаннях каардынацыі экспартнай дзейнасці і прыцягнення інвестыцый. Як адзначыў міністр, семінар стварае ўнікальную платформу для прамога дыялогу з кіраўнікамі ключавых галін народнай гаспадаркі, што значна пашырае магчымасці для абмену вопытам і рэалізацыі новых ініцыятыў. Ён падкрэсліў важнасць далейшага ўмацавання кадравага патэнцыялу праз супрацоўніцтва з Акадэміяй кіравання.

Важным з'яўляецца фармат адкрытага абмену ідэямі, у якім абмяркоўваюцца новыя ініцыятывы, падыходы і прапановы, накіраваныя на далейшае павышэнне эфектыўнасці работы загранустаноў.-0-
Фота Сяргея Шэлега