
Фота з архіва
31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лётныя экіпажы Беларусі і Расіі на Ружанскім палігоне адпрацоўваюць падаўленне ППА, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны.
У ходзе сумеснага лётна-тактычнага вучэння Узброеных Сіл Беларусі і Расіі авіяцыйныя падраздзяленні з усіх аэрадромаў ВПС і войскаў ППА Узброеных Сіл прадаўжаюць выкананне задач па прызначэнні. На Ружанскім палігоне лётныя экіпажы адпрацоўваюць задачы па падаўленні ППА, наносяць паражэнне пунктам кіравання, скопішчу тэхнікі і жывой сілы ўмоўнага праціўніка.
Акрамя таго, ажыццяўляецца знішчальнае авіяцыйнае прыкрыццё ўдарных груп штурмавой і бамбардзіровачнай авіяцыі.-0-