Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 красавіка 2020, 10:37

Лёсы, складзеныя ў трохкутнік: Расціслаў Шушлябін

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговы выпуск сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" прысвечаны капітану Расціславу Шушлябіну.

Расціслаў Шушлябін нарадзіўся ў 1917 годзе ў Арлоўскай вобласці Расіі, юныя гады прайшлі ў горадзе Буйнакску (цяпер Рэспубліка Дагестан). У 1940 годзе скончыў Варашылаўскі дзяржаўны педагагічны інстытут па спецыяльнасці настаўніка хіміі і біялогіі. У Варашылаўску (так называўся Стаўрапаль у 1931-1943 гадах) ён пазнаёміўся з будучай жонкай Мар'янілай, якая была родам з гэтых месцаў.

Пасля заканчэння інстытута Расціслава прызвалі ў рады Чырвонай Арміі, і яго мірная прафесія прадвызначыла ваенны шлях. У пачатку 1941 года Расціслаў Шушлябін стаў чырвонаармейцам хімічнай службы 4-га стралковага корпуса Заходняй Асаблівай ваеннай акругі з размяшчэннем у Паставах Вілейскай вобласці Беларускай ССР.

"Мілая мая! Добрая! - пісаў Расціслаў з фронту любімай жонцы. - Наш паход цяжкі і гераічны. Ён у сабе тоіць шмат гора для блізкіх і любімых. І тым бязлітасней мы да ненавіснага ворага, да праклятага фашызму".

Асабістыя гісторыі праекта "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" будуць выходзіць на сайце БЕЛТА штотыднёва да 9 Мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі