Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 лютага 2020, 11:09

Лёсы, складзеныя ў трохкутнік: Барый Шаваліеў

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговы выпуск сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" прысвечаны ўраджэнцу Татарстана радавому Барыю Шаваліеву.

"Многія з маіх таварышаў гераічна загінулі на беларускай зямлі. Імёны іх не забудуцца. Маці, прачытаўшы гэта пісьмо, не плач. Што наканавана мне, тое і будзе. Брат, перадай прывітанне ад мяне ўсім аднавяскоўцам... Калі я не вярнуся, то не забывайце мяне", - напісаў родным Барый Шаваліеў.

Праз некалькі дзён ён загінуў. Аб гэтым у артыкуле "Вялікі подзвіг" расказала чырвонаармейская газета "Баявая трывога" 11-й гвардзейскай арміі 3-га Беларускага фронту: "... пад шквальным агнём варожага кулямёта з дзота... стаў на ўвесь рост гвардыі малодшы лейтэнант Іван Ільчанка... усхапіўся следам за ім яго ардынарац гвардыі сяржант Барый Шаваліеў... Афіцэр і ардынарац, абняўшыся, пайшлі на дзот...".

Асабістыя гісторыі праекта "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" будуць выходзіць на сайце БЕЛТА штотыднёва да 9 Мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі