Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 чэрвеня 2022, 13:02

Лебедзеў: краіны СНД актывізавалі ўзаемадзеянне ў прамысловасці, энергетыцы, транспарце

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны СНД актывізавалі ўзаемадзеянне ў сферах прамысловасці, энергетыкі, транспарту. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На працягу апошняга месяца прайшлі два важныя мерапрыемствы ў рамках СНД, на якіх абмяркоўваліся пытанні імпартазамяшчэння, процідзеяння санкцыйнаму націску. Гэта пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў краін СНД, праведзенае ў відэафармаце 20 мая, і Эканамічны савет СНД, што прайшоў у вочным фармаце 10 чэрвеня ў Нур-Султане. Гэта тэма была на першым месцы ў ходзе абмеркавання паміж удзельнікамі пасяджэнняў. Па рашэнні Эканамічнага савета СНД распрацаваны пералік мерапрыемстваў у рамках СНД. Больш за 40 мерапрыемстваў распрацаваны і зацверджаны на Эканамічным савеце СНД у мэтах мінімізаваць негатыўныя наступствы націску, што аказваецца ў першую чаргу на Расію і Беларусь. Гэты націск, вядома, закрануў і іншыя дзяржавы", - сказаў Сяргей Лебедзеў.

Паводле яго слоў, рост ВУП ва ўсіх краінах СНД захоўваецца. Назіраецца значны рост аб'ёмаў узаемнага гандлю паміж краінамі СНД.

"З аднаго боку, мы прызнаём, што гэта вымушаная мера, таму што зніжаецца аб'ём тавараабароту з далёкім замежжам. Але, з іншага боку, аб'ектыўна нашы дзяржавы апошнія месяцы вельмі актывізавалі ўзаемадзеянне ў сферы прамысловасці, транспарту, энергетыкі. Больш актыўна цяпер выступае зялёны парадак дня - экалогія. Таму нам у рамках СНД ёсць над чым працаваць, каб умацоўваць узаемадзеянне для захавання і стабільнага развіцця нашых эканомік", - адзначыў Сяргей Лебедзеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі