Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2020, 11:06

Ланская: хачу данесці людзям са сцэны сваю пазіцыю

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хачу данесці людзям са сцэны сваю пазіцыю, заявіла ў эфіры "Беларусь 1" спявачка заслужаная артыстка Беларусі Алёна Ланская, паведамляе БЕЛТА.

Сёння на выбарчых участках па ўсёй краіне будуць арганізаваны канцэрты. У асноўным гэта вулічныя пляцоўкі або актавыя залы школ, дзе выступяць як заслужаныя, так і самадзейныя калектывы.

"Я павінна людзям данесці сваю пазіцыю са сцэны і сказаць, што ўсё будзе добра. Нашы беларускія артысты адны з самых сумленных і шчырых", - сказала Алёна Ланская.

Як адзначыў мастацкі кіраўнік дзяржаўнага ансамбля "Песняры" Раман Козыраў, канцэрты на выбарчых участках заўсёды праходзяць вельмі душэўна. "Людзі чакаюць, што на ўчастках змогуць яшчэ і паслухаць канцэрт. Мы падрыхтавалі новы альбом, які выйдзе ў канцы года, прэм'ерны паказ адбудзецца ў дзень выбараў", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі