Уладзімір Кухараў
15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час рэалізацыі інвестыцыйных праграм важна забяспечыць мэтазгоднасць і эфектыўнасць прынятых рашэнняў. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Уладзімір Кухараў адзначыў, што ў час рэалізацыі інвестыцыйных праграм важна забяспечыць мэтазгоднасць і эфектыўнасць прынятых рашэнняў, гэта значыць неабходнасць будаўніцтва тых ці іншых аб'ектаў павінна быць абгрунтавана і ўважліва падлічана.
"Каб не траціць дадатковыя фінансавыя сродкі, мы робім усё для таго, каб аб'ект будаваўся хутчэй, быў эфектыўны, выкарыстоўваўся з улікам не толькі гарадской неабходнасці, але і рэспубліканскай, таму што ў нас вельмі шмат аб'ектаў і ў медыцыне, і ў адукацыі, і ў іншых галінах", - падкрэсліў старшыня Мінскага гарвыканкама.
Ён прывёў у якасці прыкладу пытанне напаўняльнасці школ і дашкольных устаноў. Так, каб не будаваць у горадзе ці вобласці лішніх аб'ектаў, якія могуць застацца незапатрабаванымі, ажыццяўляецца падвоз школьнікаў з бліжэйшых населеных пунктаў у сталіцу. "Мы карэкціруем работу разам з Мінскай вобласцю для таго, каб мы не будавалі лішніх аб'ектаў", - растлумачыў Уладзімір Кухараў.
Такая практыка склалася і ў самім Мінску. Яшчэ некалькі гадоў таму кіраўнік дзяржавы заўважыў, што школы ў цэнтральных раёнах не запоўнены, у той жа час у спальных частках горада ўзводзяцца новыя ўстановы.
"Мы тры гады таму перагледзелі праграмы па будаўніцтве дзіцячых садоў і школ. Скарочана 14 такіх аб'ектаў, яны не будуць будавацца з улікам таго, што такія аб'екты ёсць у крокавай даступнасці. У прыватнасці, у мікрараёне "Мінск-Мір" мы цалкам загрузілі і школы, і дзіцячыя дашкольныя ўстановы. Цяпер інвестарам там вядзецца будаўніцтва яшчэ адной школы. Мы ўсе гэтыя пытанні адпрацоўваем, каб школьныя ўстановы выкарыстоўваліся эфектыўна", - расказаў старшыня Мінскага гарвыканкама.-0-