Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лістапада 2020, 15:07

Кухараў даручыў да канца тыдня праверыць стан харчаблокаў мінскіх школ

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў сёння ў ходзе аператыўнай нарады паставіў шэраг актуальных задач перад кіраўнікамі адміністрацый раёнаў і кіраўнікамі прадпрыемстваў сталіцы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал "Мінск. Афіцыйна".

Адна з галоўных тэм - школьнае харчаванне. Кіраўнік горада запатрабаваў да канца гэтага тыдня праверыць санітарны стан і тэхнічнае аснашчэнне харчаблокаў ва ўсіх школах горада, адзначыўшы, што пытанні арганізацыі харчавання дзяцей павінны быць на пастаянным кантролі дырэктараў навучальных устаноў. Рацыён школьнікаў павінен адпавядаць меню, якое падлягае абавязковаму ўзгадненню з органамі санітарнага нагляду.

Уладзімір Кухараў даручыў не зніжаць кантроль і за выкананнем масачнага рэжыму ў сталіцы. "Прынятае Мінскім гарвыканкамам рашэнне павінна выконвацца безагаворачна. Кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый горада нясуць персанальную адказнасць за выкананне масачнага рэжыму на тэрыторыі аб'ектаў, якія яны ўзначальваюць", - падкрэсліў кіраўнік сталічнай мэрыі.

Таксама на асаблівы кантроль узята выкананне даведзеных Мінску паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Камітэту эканомікі даручана выявіць праблемныя аспекты, якія тармозяць працэс, і знайсці шляхі іх вырашэння. Пры гэтым асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць выкананню паказчыка па аб'ёмах будаўніча-мантажных работ і прыцягненні прамых замежных інвестыцый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі