Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 лістапада 2024, 19:20

Крутой пра "Марафон адзінства": мы паказваем нашу культуру, багатую гісторыю нашых гарадоў

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Марафон адзінства" дае магчымасць прадэманстраваць нашу культуру, паказаць багатую гісторыю беларускіх гарадоў. Аб гэтым заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой на канцэрце "Час выбраў нас" на "Марафоне адзінства" ў Пінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы на "Марафоне адзінства" робім падарунак усім беларусам і павінны паказаць нашу культуру, багатую гісторыю нашых гарадоў. Выдатна, што два дні ў цэнтральных сродках масавай інфармацыі краіны гучыць Пінск - вашы прадпрыемствы, ваша сацыяльная сфера, ваша інфраструктура. Гэта на самай справе добра. Гэта вялізны пласт нашай беларускай ідэнтычнасці, якую трэба паказваць людзям. Асабліва моладзі", - сказаў Дзмітрый Крутой.
Гаворачы аб культурным складніку "Марафону адзінства", кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў, што акцыя ўключае вельмі шмат цікавых мерапрыемстваў. "Гэта шмат цікавых выстаў. БЕЛТА наша - малайцы, выдатную экспазіцыю паказваюць. Сустрэчы з папулярнымі медыйнымі людзьмі. "Марафон" сапраўды пашыраецца і сёння завяршаецца цудоўным канцэртам, дзе вы ўбачыце шмат таленавітых самабытных артыстаў", - упэўнены ён.

Дзмітрый Крутой канстатаваў, што пасля 2020 года беларусам настойліва ўкаранялася думка, што культура разваліцца, таму што нібыта лепшыя прадстаўнікі ўцяклі з краіны. "Дык вось гэтыя "лепшыя прадстаўнікі" гадамі працавалі на дзяржаўных канцэртах і атрымлівалі бюджэтнае фінансаванне. А потым сталі першымі, хто сваёй краіне здрадзіў. Яны ўцяклі, і аказалася, што вызвалілася столькі ніш, з'явілася столькі маладых таленавітых артыстаў. І цяпер яны актыўна папулярызуюць нашу культуру і нашы традыцыі. Сёння вы ўсіх іх убачыце", - запэўніў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.-0-
Рэспубліканская акцыя
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі