Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лістапада 2024, 19:28

Крутой: адна з мэт "Марафону адзінства" - паказаць нашы гарады, нашы рэгіёны

Дзмітрый Крутой
Дзмітрый Крутой
16 лістапада, Бабруйск /Кар. БЕЛТА/. Адна з мэт "Марафону адзінства" - паказаць нашы гарады, нашы рэгіёны. Аб гэтым на канцэрце "Час выбраў нас" у рамках "Марафону адзінства" ў Бабруйску заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нарэшце наш "Марафон адзінства" прыбыў у Бабруйск, на адну з самых шумных і вялікіх лядовых арэн нашай краіны. У горад, на мой погляд, вядомасць якога даўно выйшла за межы нашай Беларусі. Больш за 600 гадоў гераічнай гісторыі Бабруйска. Нават складана палічыць, якую колькасць разоў ён разбураўся і адраджаўся зноў", - сказаў Дзмітрый Крутой.

Ён адзначыў, што Бабруйск на працягу сваёй гісіторыі быў "магнітам" для захопнікаў і ворагаў усіх масцей: "Гераічная Бабруйская крэпасць паспяхова спыніла Напалеона. Тут, на гэтай зямлі, змагаліся і з палякамі, і з фашыстамі".

Дзмітрый Крутой нагадаў, што Вялікая Айчынная вайна пакінула асабліва глыбокія шрамы на сэрцы горада. "Былі разбураны сотні будынкаў. Сумна вядомае бабруйскае гета, дзе загінула больш за 100 тыс. чалавек. Але і немцам тут таксама добра дасталося", - дадаў ён.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта канстатаваў, што пасля Вялікай Айчыннай вайны Бабруйск вельмі хутка аднавіўся і на працягу 10 гадоў нават быў абласным цэнтрам. Былі пабудаваны дзясяткі новых прадпрыемстваў, якія і сёння складаюць аснову эканомікі горада.

"У Бабруйску вельмі шмат помнікаў архітэктуры, гісторыі, цікавых мясцін, якія можна паглядзець. Адна з мэт "Марафону адзінства" - паказаць нашы гарады (буйныя, сярэднія), паказаць нашы рэгіёны. Прэзідэнт правільна гаворыць, што не трэба абмяжоўвацца толькі фінальным канцэртам. Трэба больш спадарожных мерапрыемстваў арганізоўваць: квесты, конкурсы, "НЕсумныя НЕлекцыі", - сказаў Дзмітрый Крутой.-0-
Фота Таццяны Матусевіч, Алега Файніцкага
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі