Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 лістапада 2016, 12:46

Колькасць турэцкіх студэнтаў у Беларусі ў 2017 годзе можа падвоіцца - Жураўкоў

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць турэцкіх студэнтаў, якія навучаюцца ў Беларусі, у 2017 годзе можа падвоіцца. Аб гэтым заявіў журналістам міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цікавасць да нашай сістэмы адукацыі з боку турэцкіх грамадзян значна вырасла. Яны жадаюць ехаць да нас навучацца. Прычым вельмі здорава, што яны хацелі б навучацца не толькі на першай ступені адукацыі, але і ў аспірантуры, дактарантуры. Таму мы правялі серыю перагавораў і падрыхтавалі пагадненне, у якім выкладзены ўсе асаблівасці навучання турэцкіх грамадзян у Беларусі", - расказаў міністр.

"Мы чакаем, што прыток турэцкіх грамадзян у нашы ВНУ ўзрасце. На сённяшні дзень навучаюцца амаль 300 студэнтаў. Мы плануем, што ў наступным годзе іх колькасць вырасце мінімум у два разы", - заявіў Міхаіл Жураўкоў.

У ліку напрамкаў, якія цікавы грамадзянам Турцыі, міністр назваў медыцыну, фундаментальныя даследаванні, ІТ, а таксама спецыяльнасці, якія адкрыліся ў беларускіх ВНУ апошнім часам і звязаны з нанатэхналогіямі, хіміяй новых матэрыялаў, інавацыйнай эканомікай.

З турэцкім бокам таксама праведзены перагаворы аб тым, каб беларускія студэнты ў ВНУ Турцыі мелі магчымасць праходжання стажыровак і павышэння кваліфікацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі