Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 сакавіка 2024, 16:54

Кіраўнік "Раскосмасу": экіпаж "Саюз МС-25" ужо на арбіце і адчувае сябе нармальна

Юрый Барысаў
Юрый Барысаў
23 сакавіка, Байканур /Кар. БЕЛТА/. Экіпаж 21-й экспедыцыі наведвання Міжнароднай касмічнай станцыі ўжо на арбіце і адчувае сябе нармальна. Аб гэтым заявіў кіраўнік "Раскосмасу" Юрый Барысаў пасля запуску карабля "Саюз МС-25", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не было ніякіх сумненняў, што сёння ракета (ракета-носьбіт карабля "Саюз МС-25". - Заўвага БЕЛТА) у адпаведнасці з планам і ўстаноўленым часам дасягне арбіты", - сказаў Юрый Барысаў.

Паводле слоў кіраўніка "Раскосмасу", экіпаж ужо на арбіце, адчувае сябе нармальна. "Будзем чакаць праз два дні стыкоўку", - падкрэсліў Юрый Барысаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі