Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 чэрвеня 2019, 13:02

Казахстанскія журналісты і блогеры наведаюць у Беларусі мясціны, звязаныя з ВАВ

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-тур казахстанскіх журналістаў і блогераў па Беларусі на тэму "Вялікая Перамога - подзвіг народаў", прымеркаваны да 78-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праходзіць з 18 па 22 чэрвеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары.

Удзельнікі прэс-туру - вядомыя казахстанскія журналісты, а таксама пераможцы конкурсу сярод маладых казахстанскіх журналістаў і блогераў "Вялікая Перамога - подзвіг народаў". Праект прадугледжвае наведванне знакавых для агульнай памяці народаў былога СССР мясцін на тэрыторыі Беларусі, абмеркаванне значэння подзвігу нашых бацькоў і дзядоў для маладых пакаленняў казахстанцаў, расіян, беларусаў. Адным з удзельнікаў прэс-туру з'яўляецца Нуртлеў Сеітаў - унук Еркебека Кенжэбекава, які служыў ваенфельчарам 334-й стралковай дывізіі, быў камандзірам санітарнага ўзвода стралковага палка, атрымаў медаль за вызваленне Беларусі.

Праграмай прэс-туру запланавана наведванне Брэсцкай крэпасці, удзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску і мемарыяльнага комплексу "Хатынь". Пройдуць сустрэчы з казахстанскай дыяспарай і прадстаўнікамі маладзёжных арганізацый, якія займаюцца захаваннем гістарычнай памяці.

19 чэрвеня адбудзецца відэамост Мінск-Масква-Алматы ў фармаце круглага стала на тэму "Народы былога Савецкага Саюза: разам у Вялікай вайне і Вялікай Перамозе". Плануецца дыстанцыйнае падключэнне прадстаўнікоў аўстрыйскага даследчага фонду "Памяць".

Прэс-тур - трэцяе мерапрыемства праекта "Казахстан орысша" ("Казахстан на рускай мове"), мэта якога - развіццё грамадскага дыялогу паміж краінамі рэгіёна, знаёмства моладзі Казахстана са знакамітымі мясцінамі і людзьмі на еўразійскай прасторы. Арганізатары - Інфармацыйна-аналітычны цэнтр па вывучэнні грамадска-палітычных працэсаў на постсавецкай прасторыі і Расійска-казахстанскі экспертны IQ-клуб пры падтрымцы пасольства Казахстана ў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі