Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2022, 17:41

Карзюк пра юных інспектараў дарожнага руху: нашы дзеці робяць важную і патрэбную работу

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юныя інспектары робяць важную і патрэбную работу. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў Смаргоні на цэнтральнай плошчы адбылося адкрыццё штогадовага рэспубліканскага злёту-конкурсу юных інспектараў дарожнага руху.

"Гэта ўжо 49 па ліку злёт юных інспектараў дарожнага руху. У ім прымаюць удзел юнакі і дзяўчаты, якія з юнага ўзросту вывучаюць правілы дарожнага руху. У гэтага конкурсу багатая гісторыя. Школьнікі займаюцца бяспекай дарожнага руху і дапамагаюць дарослым арганізаваць работу з іх равеснікамі. Гэта важна не толькі для Міністэрства ўнутраных спраў, але і для ўсіх грамадзян", - лічыць Дзмітрый Карзюк.

На яго думку, такія мерапрыемствы садзейнічаюць занятасці і патрыятычнаму выхаванню моладзі. "Дзеці вучацца быць важнымі і патрэбнымі ў грамадстве. яны сапраўды робяць шмат работы. У гэтым таксама заключаецца патрыятызм", - сказаў намеснік міністра.

З цягам часу конкурс істотна змяніўся, яго арганізатары правялі для гэтага вялікую работу. "Можна сказаць, што ўмовы конкурсу максімальна набліжаны да дарослых. Дзеці выконваюць на веласіпедах такую праграму, якую зможа выканаць не кожны спецыяліст. Спаборніцтвы праводзяцца ў кожнай вобласці, іх пераможцы прыязджаюць на рэспубліканскі этап. У бягучым годзе мы нават запрасілі гасцей з Расіі", - паведаміў Дзмітрый Карзюк.

Ён выказаў надзею, што рух юных інспектараў і далей будзе развівацца і ўдасканальвацца. "Мы маем на мэце прафесійную арыентацыю. Такія ж маладзёжныя клубы ёсць ва ўсіх службах міліцыі. Мы расказваем пра нашу работу, і дзеці прыходзяць да нас з вялікай цікавасцю", - рэзюмаваў намеснік міністра ўнутраных спраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі