Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лістапада 2025, 15:50

Каржыцкі: ДКНТ здольны значна паскорыць тэхналагічнае развіццё краіны за кошт масавага ўкаранення распрацовак

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) здольны значна паскорыць тэхналагічнае развіццё краіны за кошт масавага ўкаранення распрацовак. Упэўненасць у гэтым выказаў старшыня ДКНТ Дзяніс Каржыцкі на нарадзе па пытаннях развіцця навуковай сферы і дзейнасці НАН, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У якасці ключавой задачы на сучасным этапе Дзяніс Каржыцкі бачыць кардынальнае паскарэнне і масавае ўкараненне ў рэальны сектар эканомікі менавіта айчынных, а не замежных навуковых распрацовак. Прычым гэтыя распрацоўкі павінны быць практыка-арыентаванымі, і гэта пытанне не проста эканамічнай, а навукова-тэхналагічнай бяспекі дзяржавы.

У Беларусі ёсць унікальны інструмент для падтрымання распрацовак і стварэння новых высокатэхналагічных вытворчасцей - дзяржпраграма інавацыйнага развіцця. У бягучай пяцігодцы па гэтай праграме выраблена прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю на суму больш як Br17 млрд, з якой трэць пастаўлена на экспарт. Гэта амаль утрая больш, чым у папярэдняй пяцігодцы. Аднак у якасці недахопу Дзяніс Каржыцкі назваў тое, што па гэтай дзяржпраграме ствараюцца вытворчасці пераважна на аснове імпартных тэхналогій.

"Вучоныя павінны рабіць тое, што неабходна рэальнаму сектару эканомікі для тэхналагічнага пераўзбраення. ДКНТ неабходна выбудаваць канструктыўнае ўзаемадзеянне з НАН і галіновымі рэгулятарамі па фарміраванні навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі такім чынам, каб самі работнікі вытворчасці ішлі да вучоных", - падкрэсліў кіраўнік камітэта.

Для ўкаранення распрацовак ён лічыць перспектыўнымі навукова-тэхналагічныя паркі, дзе можна сэканоміць да 30 працэнтаў выдаткаў на рэалізацыю інавацыйнага праекта. Такія пляцоўкі, на яго думку, павінны быць створаны пры ўсіх буйных тэхнічных ВНУ, НАН і ў галінах рэальнага сектара эканомікі.

"Лічу, што для ўзмацнення сувязі навукі і вытворчасці ДКНТ павінен стаць драйверам інавацыйнага развіцця ў краіне, які будзе ставіць задачы галіновым міністэрствам і мясцовым органам улады па інавацыйным развіцці і, вядома, кантраляваць іх выкананне", - заявіў кіраўнік ДКНТ.

Напрыклад, цяпер рэалізуецца толькі адна рэгіянальная навукова-тэхнічная праграма - у Брэсцкай вобласці. Не рэалізаваны навуковы патэнцыял рэгіянальных ВНУ і навуковых арганізацый, у выніку толькі 32 працэнты абласных інавацыйных фондаў ідзе на інавацыйныя праекты, а на даследаванні і распрацоўкі сродкі наогул не накіроўваюцца.

"У ДКНТ сканцэнтравана шырокае кола рэгулюемых напрамкаў - ад правядзення незалежнай экспертызы, аховы інтэлектуальнай уласнасці і трансферу тэхналогій да кіравання навукова-тэхнічнай, інавацыйнай дзейнасцю па ўсёй краіне. Акрамя таго, камітэт кантралюе мэтавае эфектыўнае выкарыстанне амаль Br2 млрд у год з бюджэтных крыніц. Усё гэта робіць ДКНТ паўнацэнным дзяржорганам, здольным пры правільнай навукова-тэхнічнай інавацыйнай палітыцы значна паскорыць тэхналагічнае развіццё ў краіне на аснове масавага ўкаранення распрацовак нашых вучоных", - падкрэсліў Дзяніс Каржыцкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі