Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 кастрычніка 2020, 15:52

Карпенка: мы прадоўжым аснашчаць школы сучаснай тэхнікай і абсталяваннем

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мы прадоўжым аснашчаць школы Беларусі сучаснай тэхнікай і абсталяваннем, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў час наведвання ўстаноў адукацыі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Агульнавядома, што асновы будучага дарослага жыцця чалавека закладваюцца ў дзіцячым і юнацкім узросце. І да работы школ у нас таксама захаваецца самая пільная ўвага, - сказаў Ігар Карпенка. - Для стварэння сучаснага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, якая ўлічвае асаблівасці і патрэбнасці развіцця кожнага вучня, мы аснашчаем і будзем аснашчаць нашы школы сучаснай тэхнікай, абсталяваннем, нагляднымі дапаможнікамі. Гэта патрэбна для таго, каб ажывіць урок, дапамагчы настаўніку зрабіць яго не толькі інфармацыйным, але і цікавым для кожнага вучня".

Сустракаючыся з педагогамі Івацэвіцкага раёна, міністр закрануў самыя актуальныя пытанні развіцця галіны - ад фінансавання да выхаваўчага працэсу ва ўстановах адукацыі. Ігар Карпенка чарговы раз падкрэсліў: "Сістэма адукацыі - гэта не бізнес-асяроддзе, а інстытут сацыялізацыі моладзі, які забяспечвае не толькі навучанне, але і выхаванне асобы, які фарміруе яе светапогляд і шырокую эрудыцыю. Таму мы разглядаем выхаваўчую работу як важнейшую неад'емную частку адукацыйнага працэсу".

У час сустрэчы таксама абмеркаваны пытанні прафарыентацыйнай работы ў школах, увядзення новага механізма падагульняючай атэстацыі выпускнікоў, сістэмы пошуку і падтрымкі таленавітых вучняў і моладзі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі