Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кампанія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праходзіць у планавым рэжыме, сігналаў аб пазаштатных сітуацыях не паступала. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Кампанія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праходзіць у планавым рэжыме ў адпаведнасці з вызначанымі законам тэрмінамі і этапамі. Для ўдзелу ў выбарах Прэзідэнта былі створаны зразумелыя, роўныя для ўсіх умовы. На стадыі рэгістрацыі ініцыятыўных груп Цэнтральная камісія вынесла 4 адмовы ў рэгістрацыі па безумоўных падставах. Такім чынам, усе жадаючыя заняць пасаду кіраўніка дзяржавы падалі дакументы і былі зарэгістраваны", - сказаў Ігар Карпенка.
"Сігналаў аб пазаштатных сітуацыях не паступала, - падкрэсліў кіраўнік ЦВК. - Ёсць інфармацыя аб псаванні інфармацыйных плакатаў пра кандыдатаў. Ацэнку такой дзейнасці дадуць праваахоўныя органы".

Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.-0-