Сцяг Панядзелак, 8 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2025, 12:23

Карпенка: каля 600 бюлетэняў, як мяркуецца, вынесены з участкаў для галасавання

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 600 бюлетэняў, як мяркуецца, вынесены з участкаў для галасавання, паведаміў журналістам у Інфармацыйным цэнтры старшыня ЦВК Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, на выбарах Прэзідэнта было ўтворана 5325 участкаў для галасавання, з іх 207 у бальніцах, санаторыях, дамах адпачынку і іншых месцах часовага знаходжання выбаршчыкаў, 12 - у воінскіх часцях.

"Паводле існуючых даных, былі зафіксаваны факты ўчынення выбаршчыкамі адміністрацыйных правапарушэнняў: фатаграфаванне запоўненых бюлетэняў для галасавання, выпадкі вынасу бюлетэняў за межы памяшканняў для галасавання. Паводле папярэдніх даных, каля 600 бюлетэняў, як мяркуецца, вынесены з участкаў для галасавання", - сказаў Ігар Карпенка.-0-
Фота Мікалая Пятрова
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі