Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 ліпеня 2020, 11:20

Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца на ўсходзе Беларусі 14 ліпеня

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца па ўсходзе Беларусі 14 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённы час месцамі навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-заходні 4-9 м/с, удзень па ўсходзе парывы будуць дасягаць 14 м/с, месцамі - да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 17-23 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі