Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 ліпеня 2020, 17:24

Карэспандэнт БЕЛТА Надзея Мацвеева перамагла ў конкурсе на лепшую публікацыю аб якасці і дзелавой дасканаласці

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік рэдактара аддзела рэгіянальнай інфармацыі БЕЛТА Надзея Мацвеева перамагла ў рэспубліканскім творчым конкурсе на лепшую публікацыю аб якасці і дзелавой дасканаласці 2019 года ў катэгорыі "Электронныя СМІ і інтэрнэт-рэсурсы" (намінацыя "Цыкл артыкулаў, якія асвятляюць развіццё нацыянальнай інфраструктуры якасці"). Цырымонія ўзнагароджвання адбылася сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў час ушаноўвання лаўрэатаў прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкій, тэма якасці і дзелавой дасканаласці актуальна для ўсіх сфер дзейнасці, у тым ліку для сродкаў масавай інфармацыі. У сітуацыі інфармацыйнага націску з боку сацыяльных медыя, мэсэнджараў, блогераў традыцыйным СМІ (друкаваным і сеткавым выданням, радыё, тэлебачанню) важна захаваць сваю аўдыторыю і рухацца наперад. Паводле яго слоў, гэта трэба не толькі для саміх сродкаў масавай інфармацыі, але і для рэалізацыі мэт і задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі.

Усяго на конкурс было прадстаўлена 436 матэрыялаў ад 81 журналіста 41 рэспубліканскага, рэгіянальнага, галіновага СМІ. "Цана гэтай узнагароды высокая. Спадзяюся, што ў наступным годзе канкурэнцыя будзе яшчэ большая", - адзначыў Павел Лёгкі.

Рэспубліканскі творчы конкурс на лепшую публікацыю аб якасці і дзелавой дасканаласці праводзіўся другі раз. Яго арганізатары - Міністэрства інфармацыі, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія і Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі. Пераможцаў вызначалі сярод друкаваных і электронных СМІ, інтэрнэт-рэсурсаў. Журы ацэньвала актуальнасць і грамадскую значнасць разгледжаных у матэрыялах тэм, глыбіню іх асвятлення, арыгінальнасць распрацоўкі, аргументаванасць заяўленых пазіцый, стылістыку і іншае.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі