Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 чэрвеня 2020, 16:00

Кансультацыі па падрыхтоўцы да ЦТ у беларускіх школах будуць праходзіць па 23 чэрвеня

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У школах па жаданні выпускнікоў 11-х класаў арганізаваны кансультацыі па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.

Паводле рэкамендацый Мінадукацыі, кансультацыі праводзяцца з 15 па 23 чэрвеня. "Яны арганізаваны ва ўсіх абласцях і Мінску па ўсіх прадметах, па якіх прадугледжана правядзенне ЦТ. Найбольш запатрабаванымі з'яўляюцца кансультацыі па матэматыцы, рускай і замежнай мовах, біялогіі, хіміі", - адзначылі ў Мінадукацыі.

Расклад кансультацый у школах па вучэбных прадметах складаецца індывідуальна.

Як паведамлялася, у бягучым годзе ЦТ стартуе 25 чэрвеня з іспыту па беларускай мове. ЦТ па рускай мове адбудзецца 26 і 27 чэрвеня, па грамадазнаўстве - 29 чэрвеня, па матэматыцы - 1 і 2 ліпеня, біялогіі - 4 ліпеня. ЦТ па замежнай мове (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, кітайскай) можна будзе здаць 6 ліпеня, па хіміі - 8 ліпеня, фізіцы - 10 ліпеня, гісторыі Беларусі - 12 ліпеня, геаграфіі - 14 ліпеня, сусветнай гісторыі (навейшы час) - 16 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі