Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 верасня 2022, 15:27

Камісія па надзвычайных сітуацыях прыняла рашэнне аб прыпыненні работы Чырвонага касцёла ў Мінску

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камісія па надзвычайных сітуацыях пры адміністрацыі Маскоўскага раёна прыняла рашэнне аб прыпыненні работы Чырвонага касцёла на час правядзення праверкі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У Чырвоным касцёле Следчы камітэт правёў разгляд фактаў пажару, па выніках якога будзе дадзена ацэнка здарэнню. "На камісіі ўважліва разгледжаны ўсе пытанні. Да разгляду і абвяшчэння канкрэтнага выніку мы не можам даць заключэнне. Камісіяй прынята рашэнне аб забароне эксплуатацыі будынка да яго поўнага аднаўлення і прывядзення ў працаздольны стан усіх сістэм пажаратушэння і электраабсталявання. Да ўстаранення ўсіх недахопаў мерапрыемствы, якія планаваліся ў касцёле, будуць прыпынены", - заявіла кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы Таццяна Калядка.

Як паведамлялася раней, інцыдэнт адбыўся ў ноч на 26 верасня. Паведамленне аб тым, што спрацавала пажарная сігналізацыя, паступіла ў МНС у 3.35. Як высветлілася пазней, у будынку загарэлася электраправодка. У выніку здарэння пашкоджана маёмасць на плошчы каля 20 кв.м. Пацярпелых няма.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі