Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 чэрвеня 2019, 13:02

Каля 120 арганізацый Мінска прапануюць ветэранам ВАВ паслугі бясплатна або па льготных цэнах

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 120 прадпрыемстваў Мінска прадаставяць магчымасць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і былым непаўналетнім вязням нацызму да Дня Незалежнасці скарыстацца некаторымі паслугамі бытавога характару бясплатна або па льготнай цане, паведамілі БЕЛТА ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Цырульніцкія, абутковыя майстэрні, лазні, фотаатэлье і іншыя арганізацыі будуць прадастаўляць акцыі і скідкі ветэранам і былым непаўналетнім вязням нацызму з 27 чэрвеня па 4 ліпеня.

Больш за 40 сталічных цырульняў прапануюць названай катэгорыі кліентаў зрабіць стрыжку бясплатна або са скідкай 50 працэнтаў. На базе некаторых арганізацый даступны паслугі жаночага і мужчынскага манікюрнага і педыкюрнага залаў.

Некаторыя лазневыя падраздзяленні будуць абслугоўваць удзельнікаў ВАВ і непаўналетніх вязняў нацызму ў агульных аддзяленнях і душавых кабінах бясплатна, а таксама са скідкай 20 працэнтаў.

У спісе арганізацый, якія гатовы прадаставіць ільготы да Дня Незалежнасці, ёсць і пральні. Большасць з іх прапануюць скідку ў памеры 50 працэнтаў на мыццё бялізны метадам самаабслугоўвання, будуць таксама дзейнічаць пункты, дзе рэчы ўдзельнікаў ВАВ і асоб, прыраўнаваных да іх, і былых непаўналетніх вязняў нацызму прымуць без аплаты. На 50 працэнтаў знізяцца цэны ў прайс-лістах хімчыстак.

Больш за 30 салонаў аператыўнага друку знізяць цэны напалову на мастацкае і дакументальнае фота для ўдзельнікаў ВАВ. Паслугі па рамонце абутку таксама стануць таннейшымі (на 15-50 працэнтаў) для ўдзельнікаў, інвалідаў і ветэранаў ВАВ. Скідка ў майстэрнях будзе распаўсюджвацца толькі на асабісты абутак ільготнікаў. Чатыры сталічныя майстэрні ў тыя ж дні прапануюць паслугі па рамонце ювелірных вырабаў са скідкай 30 працэнтаў для ўдзельнікаў ВАВ і былых непаўналетніх вязняў нацызму.

З поўным спісам арганізацый, якія ўдзельнічаюць у акцыі да Дня Незалежнасці, можна азнаёміцца на сайце галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі