Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 лютага 2023, 18:42

Кадлубай: ключавая пазіцыя ў патрыятычным выхаванні моладзі - гістарычная памяць

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ключавая пазіцыя ў патрыятычным выхаванні моладзі - гістарычная памяць, заявіў журналістам намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Патрыятычнае выхаванне сёння з'яўляецца вельмі важным напрамкам у выхаванні падрастаючага пакалення. Несумненна, ключавая пазіцыя тут - гістарычная памяць. Ключавой вяхой у аспекце гістарычнай памяці з'яўляецца памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, а таксама іншыя этапы развіцця беларускай дзяржавы, - адзначыў Аляксандр Кадлубай. - У школах пытаннямі патрыятычнага выхавання павінны займацца ўсе работнікі, але ўпор мы робім на класных кіраўнікоў, педагогаў-арганізатараў, намеснікаў дырэктара па выхаваўчай рабоце. Правільным рашэннем было ўвядзенне ставак кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні: у пачатку ў сістэму школьнай адукацыі, а з 1 верасня 2022 года - у сістэму прафесійнай адукацыі на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Мы бачым, што яны ўпісаліся ў сістэму выхаваўчай работы, патрыятычнага выхавання моладзі".

Адзін з важных напрамкаў - развіццё ваенна-патрыятычных клубаў, прадоўжыў намеснік міністра. На тэрыторыі воінскіх часцей унутраных войскаў МУС на сённяшні дзень дзейнічае 18 ваенна-патрыятычных клубаў з агульнай колькасцю выхаванцаў больш за 1500 чалавек. Таксама створана 11 клубаў пры воінскіх часцях, падпарадкаваных Міністэрству абароны. "Акрамя таго, ва ўстановах агульнай адукацыі функцыянуе 755 аб'яднанняў па інтарэсах ваенна-патрыятычнага профілю, у якіх займаецца больш за 10 тыс. вучняў, ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі - 213 аб'яднанняў па інтарэсах ваенна-патрыятычнага профілю з ахопам 3579 вучняў", - удакладніў намеснік міністра.

Ва ўстановах адукацыі функцыянуе 1420 музеяў, у тым ліку 209 - ваенна-гістарычнага профілю. "Музейная педагогіка вельмі шырока распаўсюджана. Гэта як краязнаўчая дзейнасць, так і правядзенне непасрэдна ўрокаў гісторыі, розных тэматычных праектаў на базе музеяў. І правільны такі пастулат, што патрыятызм павінен нараджацца ў падрастаючага пакалення першапачаткова з любові да таго месца, дзе нарадзіўся, вучышся, дзе жыве сям'я", - падкрэсліў Аляксандр Кадлубай.

Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі краіны таксама створана 372 пошукавыя аб'яднанні, у якіх займаюцца 4410 вучняў. Сярод асноўных напрамкаў работы пошукавых аб'яднанняў - вывучэнне і даследаванне гісторыі малой радзімы ваеннага перыяду на аснове мясцовага краязнаўчага матэрыялу, пошук і ўвекавечанне імён загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, добраўпарадкаванне і навядзенне парадку на мемарыяльных комплексах, абелісках, помніках, брацкіх і індывідуальных магілах і інш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі