Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 мая 2022, 20:02

Качанава: Віцебскаму аблвыканкаму трэба правесці маніторынг таго, як у раёнах праводзяць прыёмы грамадзян

27 мая, Лепель /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Звароты ў час асабістых прыёмаў з'яўляюцца неацэннай крыніцай інфармацыі аб патрэбах людзей у рэгіёнах. Такім меркаваннем падзялілася з журналістамі ў час выязнога пасяджэння Прэзідыума Савета Рэспублікі ў Лепелі старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для нас работа са зваротамі грамадзян зусім не новая. Гэта асноўны напрамак у нашай дзейнасці як парламентарыяў, як любой службовай асобы. Для нас гэта вельмі каштоўная крыніца інфармацыі для нашай далейшай работы над законапраектамі, нарматыўнымі прававымі актамі. У гэтай рабоце ўдасканаленню няма канца. Мы бачым, што яна застаецца актуальнай і не страціць актуальнасці ніколі. У людзей узнікаюць пытанні, якія трэба разгледзець недзе на мясцовым узроўні, недзе на рэспубліканскім. І калі мы працуем адказна ў адносінах да людзей, калі службовыя асобы добрасумленна выконваюць сваю работу ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, то ўсё атрымліваецца", - расказала сенатар. Яна таксама падкрэсліла, што выбудаваная сістэма працуе вельмі зладжана.

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла: па выніках праведзенага ўчора адзінага дня асабістых прыёмаў грамадзян ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці для кіраўніцтва аблвыканкама складзены рэкамендацыі аб далейшай рабоце са зваротамі. "Віцебскаму аблвыканкаму неабходна правесці маніторынг, як у раёнах праводзяцца прыёмы грамадзян, наколькі эфектыўна. І яшчэ мы чарговы раз звярнулі ўвагу на работу ўсяго дэпутацкага корпуса, пачынаючы з сельскіх Саветаў і заканчваючы Саветам Рэспублікі. Мы павінны быць бліжэйшыя да людзей, працаваць хутчэй, як сказаў Прэзідэнт нашай краіны, на апярэджванне. Тут у нас яшчэ ёсць пытанні, над якімі трэба папрацаваць", - падвяла вынік маштабнай работы сенатараў у Віцебскай вобласці Наталля Качанава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі