Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 мая 2022, 13:39

Качанава наведала Докшыцкі хлебазавод

14 мая, Докшыцкі раён /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. У час візіту ў Докшыцкі раён старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава пабывала на мясцовым хлебазаводзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадпрыемства з'яўляецца філіялам "Віцебскхлебпрама". Пабудаваны завод у 1974 годзе на базе старой пякарні. Булачны цэх, кандытарскі цэх і адміністрацыйны будынак былі ўзведзены ў 1993 годзе. У 2005-м і 2006 гадах прадпрыемства ўдзельнічала ў конкурсе "Хлебная і кандытарская справа", дзе атрымала бронзавыя медалі за фармавы хлеб. Хлебазавод адпавядае ўсім патрабаванням сучаснага высокатэхналагічнага прадпрыемства, пры гэтым захоўвае традыцыі.

"Мы выпускаем у суткі 6,5-7 т прадукцыі. У асартыменце больш за 35 відаў хлебабулачных вырабаў. Прадукцыя традыцыйная, запатрабаваная, 50 працэнтаў яе рэалізуем на тэрыторыі Докшыцкага раёна, 30 працэнтаў - у Мінску, астатняе - у іншых раёнах. Выконваем і індывідуальныя заказы насельніцтва", - расказаў дырэктар філіяла Аляксей Байкоў, дадаўшы, што прадукцыя хлебазавода рэалізуецца ў трох фірменных магазінах і з дзвюх машын выязнога гандлю.

Сыравіна на хлебазавод паступае без перабояў. На прадпрыемстве ў тры змены працуюць 100 чалавек. У маі тут плануюць пачаць вытворчасць новага зерневага хлеба з дабаўленнем морквы.

Азнаёміўшыся з вытворчасцю і планамі прадпрыемства, Наталля Качанава адзначыла, як важна захаваць стабільную работу прадпрыемстваў, якія забяспечваюць насельніцтва прадуктамі харчавання. Ва ўмовах санкцыйнага націску на Беларусь такія прадпрыемствы з'яўляюцца гарантамі дабрабыту не толькі рэгіёнаў, але і краіны ў цэлым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі