21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юным грамадзянам Беларусі трэба будзе прымнажаць дасягненні папярэдніх пакаленняў, заявіў намеснік генеральнага пракурора Аляксандр Лашын на ўрачыстай цырымоніі ўручэння пашпартоў у Генеральнай пракуратуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Намеснік генпракурора адзначыў, што для кожнага маладога чалавека атрыманне галоўнага дакумента ў жыцці азначае пачатак дарослага, самастойнага жыцця. "Перакананы, кожны з вас выбера правільную дарогу і зможа прынесці як мага больш карысці сваёй Айчыне, - сказаў Аляксандр Лашын. - Пад небам роднай Беларусі вы зможаце раскрыць свае таленты і здольнасці, атрымаць добрую адукацыю і любімую прафесію, прынесці карысць грамадству і адчуць сябе сапраўды шчаслівым". Разам з тым дакумент, які пацвярджае права называцца грамадзянінам Беларусі, накладае яшчэ і вялікую адказнасць, у першую чаргу за лёс Радзімы і яе будучыню, падкрэсліў ён.
Як адзначыў Аляксандр Лашын, гэты год - асаблівы для незалежнай рэспублікі: 25 гадоў спаўняецца Асноўнаму закону краіны - Канстытуцыі, якая замацоўвае правы і свабоды грамадзяніна, з'яўляецца гарантам і надзейным фундаментам будучыні.-0-