Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2020, 14:59

Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах на 14.00 склала 65,19 працэнта

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах на 14.00 склала 65,19 працэнта. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў намеснік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 63,5 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне, у Віцебскай - 67,35 працэнта, Гомельскай - 75,83 працэнта, Гродзенскай - 65,75 працэнта.

У Мінскай вобласці прагаласавалі 64,21 працэнта выбаршчыкаў, Магілёўскай - 72,57 працэнта. Горад Мінск перайшоў пяцідзесяціпрацэнтны рубеж - 52,3 працэнта. "Такім чынам, усяго па Беларусі прагаласавалі 65,19 працэнта выбаршчыкаў", - праінфармаваў Вадзім Іпатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі