Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2020, 14:55

Ярмошына: складваецца ўражанне, што скаргі падаюць адны і тыя ж наглядальнікі

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына пракаменціравала ход асноўнага дня галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Паводле яе назіранняў, скаргі падаюць адны і тыя ж наглядальнікі. Такое меркаванне кіраўнік Цэнтрвыбаркама сёння выказала журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што ад наглядальнікаў увесь гэты час паступаюць пэўныя скаргі. "Прычым складваецца ўражанне, што скаргі падаюць адны і тыя ж людзі - некалькі дзясяткаў. І, мяркуючы па ўсім, ім абяцана плата за падачу скаргаў. Таму што часта пытанне ўжо вырашана тэрытарыяльнай камісіяй, але ўсё роўна ідзе скарга ў Цэнтральную. Відавочна, здзельная аплата працы", - выказала меркаванне старшыня ЦВК.

Скаргі, напрыклад, падаюцца наконт таго, што кабінкі для галасавання не маюць штор. "Адразу ж магу сказаць, што законам гэта не забаронена. Больш таго, калі мы возьмем усе астатнія дзяржавы, то кабінкі не закрываюцца наогул. Гэта або "трохвуголкі" з кардону і дрэва, якія стаяць на сталах, або стойкі, дзе закрыты толькі тры бакі", - звярнула ўвагу старшыня ЦВК. Такім чынам, падкрэсліла яна, кабіны, якія выкарыстоўваюцца на выбарах у Беларусі, поўнасцю адпавядаюць міжнародным стандартам.

На выбарах акрэдытаваны 53 868 нацыянальных наглядальнікаў. З-за эпідэміялагічнай сітуацыі на адным участку іх можа быць не больш за пяць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі