Фота з архіва
25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парадак дзеянняў для праходжання дыспансерызацыі нагадалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БЕЛТА.
Спачатку работніку неабходна ўзгадніць з наймальнікам правядзенне дыспансерызацыі ў пэўную каляндарную дату (даты). На падставе пісьмовай заявы работніка наймальнік выдае загад аб вызваленні яго ад работы для праходжання дыспансерызацыі.
Пасля праходжання дыспансерызацыі работнік прадстаўляе наймальніку выпіску з медыцынскіх дакументаў, калі такі абавязак прадугледжаны лакальнымі прававымі актамі.
У ведамстве адзначылі, што Працоўны кодэкс гарантуе вызваленне ад работы для праходжання дыспансерызацыі з захаваннем сярэдняга заработку. Так, работнікам да 40 гадоў будзе прадастаўляцца вызваленне ад работы адзін раз у тры гады з захаваннем сярэдняга заработку. Тым, хто дасягнуў 40 гадоў, штогод прадастаўляецца адзін дзень з захаваннем сярэдняга заработку. Работнікам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, а таксама на працягу пяці гадоў да дасягнення такога ўзросту (жанчыны з 53 гадоў, мужчыны з 58 гадоў), прадастаўляецца два дні штогод.-0-