Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 студзеня 2019, 18:19

Іншаземцы могуць вяртаць Tax Free наяўнымі грашамі пры выездзе з Беларусі цераз "Каменны Лог"

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Іншаземцы могуць вяртаць Tax Free наяўнымі грашамі пры выездзе з Беларусі цераз "Каменны Лог", паведамілі БЕЛТА ў рэдакцыйна-выдавецкім бюро філіяла "Белмытнявыд".

Непасрэдна на граніцы - новая магчымасць вяртання падатку на дабаўленую вартасць па сістэме Tax Free. Да гэтага ПДВ вярталі наяўнымі грашамі толькі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск або безнаяўным спосабам на банкаўскую картку.

У бліжэйшы час плануецца арганізаваць вяртанне ПДВ наяўнымі грашамі ва ўсіх рэспубліканскіх пунктах мытнага афармлення праз аддзяленні Беларусбанка. Гэта дасць магчымасць скараціць тэрміны выплаты сум ПДВ замежным грамадзянам.

У Беларусі аператарам сістэмы Tax Free з'яўляецца "Белмытнясэрвіс", іншаземцы могуць купіць тавары па сістэме Tax Free больш як у 500 магазінах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі