Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2020, 17:54

Інфармацыі аб грубых парушэннях грамадскага парадку ў ЦВК не паступала - Іпатаў

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Цэнтральную выбарчую камісію не паступала інфармацыі аб грубых парушэннях грамадскага парадку, паведаміў намеснік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Інфармацыя, якая паступала ў Цэнтрвыбаркам, перш за ўсё звязана з правапрымяненнем, з арганізацыяй выбарчага працэсу. Нам не паступала інфармацыі аб грубых парушэннях грамадскага парадку, - сказаў Вадзім Іпатаў. - Нейкія пытанні ўзнікаюць, гэта ўсё ж такі электаральная кампанія і ў любой краіне яна праходзіць заўсёды эмацыянальна, тым больш, калі гаварыць аб прэзідэнцкай. Мы ўжо неаднаразова падкрэслівалі, што да яе павышаная цікавасць. У нас прэзідэнцкая рэспубліка, і ад нашага выбару будзе залежаць вельмі многае".

Што датычыцца ўзаемадзеяння з міжнароднымі наглядальнікамі, то, паводле слоў Вадзіма Іпатава, якіх-небудзь нараканняў, каб трэба было аператыўна ўмешвацца, у Цэнтрвыбаркам не паступала.

Гаворачы пра замежныя ўчасткі, намеснік старшыні ЦВК звярнуў увагу, што з улікам розных часавых паясоў ёсць асаблівасці ў апрацоўцы вынікаў галасавання на гэтых участках. "Калі параўноўваць са Злучанымі Штатамі Амерыкі, то гэта розніца на 12 гадзін. Таму недзе ўжо будзе завяршацца работа, а недзе адкрывацца. Разам з тым частку папярэдніх даных мы ўжо атрымліваем ноччу", - растлумачыў ён.

Кансалідаваныя даныя ад МЗС па замежных участках ЦВК атрымае ў 15.00 10 жніўня. "Пры гэтым на папярэднія вынікі, якія будуць аб'яўлены заўтра ў 9.00, яны сур'ёзнага ўплыву не аказваюць, гэта вопыт папярэдніх выбарчых кампаній. Яны (даныя па замежных участках. - Заўвага БЕЛТА) могуць унесці карэктывы, але не зусім значныя. Зноў жа мы гаворым пра папярэднія вынікі, таму што канчаткова ЦВК паставіць кропку, ужо калі атрымае пратаколы ад усіх абласных камісій 14-га чысла", - растлумачыў Вадзім Іпатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі