Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 кастрычніка 2024, 11:50

"І захоўваць лясы мы таксама будзем разам". Удзельнікі "Марафону адзінства" ў Гомелі пабывалі ў Інстытуце лесу

18 кастрычніка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Больш за 30 юных артыстак заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля эстраднага танца і мажарэтачнага мастацтва "Халідэй" з Баранавіч пабывалі сёння ў час "Марафону адзінства" ў Інстытуце лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Інстытут лесу займаецца нашым лесам, гэта значыць яго вырошчваннем, аховай ад пажараў, шкоднікаў і хвароб, а таксама селекцыяй - атрыманнем насення для аднаўлення новых лясоў", - увёў у курс справы дырэктар інстытута Аляксандр Кавалевіч. Кіраўнік пацікавіўся, хто з дзяцей ужо ўдзельнічаў у рабоце школьных лясніцтваў, у пасадках лясоў.
Далей артысткі пабывалі ў лабараторыях Інстытута лесу, музеі. Даведаліся шмат цікавага пра жыццё лесу, небяспечныя для яго хваробы, шкоднікаў, у тым ліку і караеда, а таксама пра тое, што робіцца для захавання нацыянальнага багацця.

"Вельмі цікавая і пазнавальная экскурсія. Напрыклад, я да сёння не ведала, для чаго дрэву смала", - прызналася Насця Новікава.

"Гэта суперважны інстытут. У ім ведаюць, як нашы лясы аберагаць, як ратаваць дрэвы", - дадала Сафія Юруць.

"Лес - наша багацце, агульнае для ўсяго народа. І захоўваць яго мы будзем усе разам", - падкрэсліла Мілана Каваленка.

Дзяўчынкі падзяліліся, што ад "Марафону адзінства" чакаюць добрых эмоцый і ўражанняў і ўпэўнены, што падзея пакіне лепшыя ўспаміны на ўсё жыццё. Самі ж яны парадуюць гамяльчан выступленнем на канцэрце - калектыў падрыхтаваў яркі нумар пра любоў да роднага краю.-0-
Рэспубліканская акцыя
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі