Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 кастрычніка 2022, 15:41

Хрэнін: мы не можам пакідаць без увагі агрэсіўную палітыку НАТА і нашых суседзяў

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не можа пакідаць без увагі агрэсіўную палітыку НАТА і суседніх краін. Аб гэтым заявіў журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін пасля нарады Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з сілавым блокам па пытаннях ваеннай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час нарады, паводле слоў міністра, дэталёва абмяркоўваліся розныя варыянты развіцця падзей, а таксама меры рэагавання на сітуацыю, што складваецца.

"Абстаноўка сёння сапраўды складаная. Ужо адкрыта шэраг варожа настроеных кіраўнікоў, на жаль, суседніх краін абазначылі свае мэты, якія яны хочуць дасягнуць, працуючы супраць нашай краіны. Проста так, без увагі мы гэта пакінуць не можам, - падкрэсліў Віктар Хрэнін. - На ўсе тыя пагрозы, якія могуць узнікнуць, мы будзем рэагаваць хутка, дакладна, адэкватна той абстаноўцы, якая будзе ўзнікаць. Для гэтага ў нас ёсць і сілы, і сродкі".

Міністр абароны заявіў, што, прыкрываючыся ўяўнай "пагрозай з Усходу", краіны НАТА і суседнія з Беларуссю дзяржавы не проста мілітарызуюцца, а рыхтуюцца да вайны. "Рыхтуюць сваю інфраструктуру, рыхтуюць свае войскі. У нас ёсць канкрэтныя данныя. Мы пастаянна ацэньваем абстаноўку, бачым, што яны робяць. Зыходзячы з гэтага і выпрацоўваем канкрэтныя і адэкватныя меры рэагавання", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі