Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 ліпеня 2024, 19:07

Хіжняк: у Беларусі свая гісторыя поспеху, у яе аснове - справядлівасць

Аляксандр Хіжняк
Аляксандр Хіжняк
20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі свая гісторыя поспеху, у яе аснове - справядлівасць, заявіў старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк на Форуме патрыятычных сіл Беларусі, які прайшоў сёння ў Палацы спорту ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Хіжняк заўважыў, што на форуме сабраліся ўсе зарэгістраваныя ў краіне палітычныя партыі. І хоць у кожнай з іх свае задачы, праграма і адказнасць, усе яны дзейнічаюць у інтарэсах беларускага народа.

"Сёння наша партыя аб'ядноўвае людзей у тэме справядлівасці. Справядлівасць важная для нас і ўсяго свету", - сказаў Аляксандр Хіжняк і растлумачыў гэта паняцце. Паводле яго слоў, справядлівасць - гэта даступная медыцына і адукацыя, падтрымка сям'і, адмена санкцый, добрасуседства, раўнапраўе і абарона суверэнітэту.

"У нас свая гісторыя поспеху, і ў аснове яе - справядлівасць", - падкрэсліў Аляксандр Хіжняк.

У ліку тых, хто выступаў, таксама быў старшыня РГА "Патрыёты Беларусі" Мікалай Зарубіцкі. Ён заявіў, што Беларусь у 2020 годзе хацелі зламаць і знішчыць, адабраць незалежнасць і ўсё, за што стаяў Прэзідэнт. "Патрыёты Беларусі - гэта людзі, якія не ведалі адзін аднаго да 2020 года, але сталі побач плячо ў плячо. Мы разам працавалі на стварэнне. Мы не проста за Беларусь, мы - за Беларусь з Прэзідэнтам", - сказаў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі