Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 кастрычніка 2019, 17:41

Графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе зацверджаны ў Беларусі

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Саўміна ад 9 кастрычніка 2019 года нумар 688, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Згодна з дакументам, рабочыя дні ў 2020 годзе пераносяцца з чацвярга 2 студзеня на суботу 4 студзеня (гэта значыць на Новы год выхаднымі будуць 1 і 2 студзеня), з панядзелка 6 студзеня на суботу 11 студзеня (што дасць тры дні адпачынку запар - 5, 6 і 7 студзеня).

Акрамя таго, прадугледжаны перанос рабочага дня з панядзелка 27 красавіка на суботу 4 красавіка. Пры гэтым выхаднымі будуць 25, 26, 27 і 28 красавіка (Радаўніца).

Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі