15 лістапада, Бабруйск /Кар. БЕЛТА/. Пляцоўкі, якія прымаюць "Марафон адзінства" ў Бабруйску, вельмі разнастайныя, і госці свята адчуюць гэта. Аб гэтым журналістам заявіла старшыня Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў Ірына Рынейская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Бабруйск прымае сёння вельмі маштабнае свята. Прымаць яго першымі ў Магілёўскай вобласці - гэта не толькі вельмі ганарова для нас, але і вельмі адказна. Я пераканана, што госці "Марафону адзінства" ў Бабруйску атрымаюць шмат задавальнення і самых станоўчых эмоцый. Таму што такое свята - гэта яшчэ адно пацвярджэнне нашага адзінства. Мы любім працаваць і адпачываць разам, любім дарыць адзін аднаму радасць", - сказала Ірына Рынейская.
Як адзначыла старшыня гарсавета дэпутатаў, пры падрыхтоўцы "Марафону адзінства" працоўныя калектывы горада і грамадскія арганізацыі вельмі актыўна ўключыліся ў работу. "Пляцоўкі, якія прымаюць "Марафон адзінства", вельмі разнастайныя. І госці адчуюць гэта", - дадала Ірына Рынейская.-0-