Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 сакавіка 2022, 16:00

Гомельская бальніца нумар 3 вяртаецца да прывычнага рэжыму работы

4 сакавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Гомельская гарадская клінічная бальніца нумар 3 з 10 сакавіка вяртаецца да прывычнага рэжыму работы, паведаміў сёння журналістам галоўны ўрач бальніцы Іван Худзякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўны ўрач адзначыў, што і ў Гомелі, і ў Беларусі колькасць хворых з COVID-19 значна зменшылася. "Галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя аблвыканкама прыняло рашэнне перапрафіляваць установу ў звычайны рэжым. Адкрываемся для прыёму пацыентаў з 10 сакавіка", - удакладніў ён.

Да профільнай работы вяртаюць 559 ложкаў. За выхадныя дні трэба будзе выпісаць частку пацыентаў, якія на гэты час знаходзяцца ў стацыянары, правесці поўную дэзынфекцыю і пераходзіць да работы.

Галоўны ўрач развеяў фэйк з дэструктыўных крыніц аб тым, што бальніца рыхтуецца да прыёму параненых расійскіх салдат. "Гэта абсалютная няпраўда. Мы прафілюемся для таго, каб прымаць агульнасаматычных пацыентаў, аказваць планавую і экстранную дапамогу насельніцтву Гомеля і Гомельскага раёна", - сказаў Іван Худзякоў.

Паводле яго слоў, цяпер частка медперсаналу, які быў задзейнічаны для работы ва ўмовах з COVID-19, ідзе ў водпуск. "Ніякіх экстраардынарнасцей няма. Працуем і будзем працаваць у штатным рэжыме", - удакладніў кіраўнік.

Іван Худзякоў запэўніў: калі надыдзе чарговая хваля каранавіруса, бальніца гатова аператыўна перапрафілявацца для работы з COVID-пацыентамі. Усе алгарытмы адпрацаваны.

Ён таксама дадаў, што за апошні час узмоцнена матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы. Напрыклад, устаноўлены новы камп'ютарны тамограф.

Трэцяя гарадская бальніца была перапрафілявана з 7 мая 2020 года і аказвала дапамогу пацыентам з COVID-інфекцыяй практычна два гады з двума кароткімі перапынкамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі